Адкрыццё руху па мосце праз р.Батыўля.
18.09.2024
17.09.2024г. было адкрыта рух аўтатранспарту па мосце праз р.Батыўля на аўтадарозе Н-4421, км 26,100 (п.Валаўская Рудня Ельскага раёна), пасля капітальнага рамонту.
Мост - сацыяльна-значны аб'ект, які забяспечвае транспартную сувязь населеных пунктаў Ельскага раёна з населенымі пунктамі Нараўлянскага і Мазырскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Пры капітальным рамонце была прыменена больш дасканалая канструктыўная схема аб'яднання бэлек пралётнай будовы.
Па выніках праведзенага капрамонту:
- павялічылася шырыня праезнай часткі маставога збудавання да 8,0м;
- адноўлена грузападымальнасць маста да 80 т з нагрузкай на вось 11т;
- гарантыйны тэрмін службы маста пасля капрамонту складзе 25 гадоў.
© Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гомельскага аблвыканкама, 2024.