Камунальнае праектна-рамонтна-будаўнічае унітарнае прадпрыемства "Гомельаблдарбуд" — найбуйнейшае дарожнае прадпрыемства Гомельшчыны і найбуйнейшае з такіх прадпрыемстваў у рэспубліцы. Гэта шматпрофільная, вертыкальна інтэграваная арганізацыя, па сутнасці - холдынг, які ахоплівае ўсю тэрыторыю вобласці.
У агульную структуру прадпрыемства ўваходзяць 15 дарожных упраўленняў, друзавы завод "Глушкевічы", праектны інстытут "Гомельдорпраект", прадпрыемства "Гомельаблдарбудкамплект".
Агульная колькасць работнікаў складае 2200 чалавек. Працягласць мясцовых дарог, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства, складае 10083,1 км. У склад мясцовых аўтамабільных дарог уваходзяць: 415 мастоў агульнай працягласцю 10,579 км, чатыры паромныя пераправы і адзін наплаўны мост.
Мясцовымі дарогамі ў вобласці ахоплена 2609 сельскіх населеных пунктаў. У гаспадарчым вядзенні прадпрыемства абслугоўваецца 4076,6 км вуліц сельскіх населеных пунктаў. На прадпрыемстве ўкаранёны і дзейнічаюць сертыфікаты адпаведнасці. Мы маем і пацвярджаем першы ўзровень адказнасці па будаўніцтве.
Магутным структурным падраздзяленнем з'яўляецца друзавы завод "Глушкевічы", які вырабляе звыш 1 млн тон прадукцыі ў год. Завод забяспечвае неабходнымі матэрыяламі ўвесь холдынг, а таксама з году ў год нарошчвае экспартныя пастаўкі. Выпускае, дарэчы, не толькі друз, але і гранітны брук, абліцавальны камень.
У "Гомельаблдарбуда" ёсць уласны магазін "Будматэрыялы на Чырвонаармейскай" і сацыяльна-аздараўленчы комплекс, сельскагаспадарчае прадпрыемства "Зара Палесся" ў Лельчыцкім раёне.
Усе філіялы маюць высокую тэхнічную аснашчанасць, у іх распараджэнні самая сучасная дарожнабудаўнічая і іншая тэхніка, шырокі спектр транспартных сродкаў. Гэта дае магчымасць не толькі аператыўна, але і якасна выконваць зададзеныя аб'ёмы работ у раёнах, узаемадзейнічаючы з мясцовымі органамі ўлады, паспяхова вырашаць усе пастаўленыя задачы.
Акрамя будаўніцтва, рамонту і абслугоўвання дарог, у чым прадпрыемства мае каласальны вопыт, "Гомельаблдарбуд" вырабляе і рэалізуе розныя віды высакаякаснай сертыфікаванай прадукцыі: асфальтабетонныя сумесі ўсіх тыпаў і марак, друз вузкіх фракцый 1 групы, мадыфікаваныя звязальныя і бітумныя эмульсіі, бетонныя ві. плітка, дарожныя знакі. Як правіла, выпускаемая прадукцыя адпавядае агульнаму профілі, і яе наяўнасць у патрэбных колькасцях, безумоўна, садзейнічае росту аб'ёмаў дарожных работ.
Прадпрыемства рэгулярна ўдзельнічае ў розных падрадных таргах, якія праводзяцца заказчыкамі Гомельскай вобласці, а таксама за яе межамі. У выніку часта прымае ўдзел у добраўпарадкаванні населеных пунктаў, узвядзенні аб'ектаў аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту, будаўніцтве лесагаспадарчых дарог, рэканструкцыі буйных прамысловых прадпрыемстваў, рамонце вуліц у Гомелі і райцэнтрах, а таксама ўчасткаў магістральных трас.