17.09.2024г. было адкрыта рух аўтатранспарту па мосце праз р.Батыўля на аўтадарозе Н-4421, км 26,100 (п.Валаўская Рудня Ельскага раёна), пасля капітальнага рамонту. Мост - сацыяльна-значны аб'ект, які забяспечвае транспартную сувязь населеных пунктаў Ельскага раёна з населенымі пунктамі Нараўлянскага і Мазырскага раёнаў Гомельскай вобласці.
Пры капітальным рамонце была прыменена больш дасканалая канструктыўная схема аб'яднання бэлек пралётнай будовы.
Па выніках праведзенага капрамонту: - павялічылася шырыня праезнай часткі маставога збудавання да 8,0м; - адноўлена грузападымальнасць маста да 80 т з нагрузкай на вось 11т; - гарантыйны тэрмін службы маста пасля капрамонту складзе 25 гадоў.