Паміж Старым Сялом і вёскай Палянаўкай 30 красавіка 2025 года ўрачыста адкрыты новы адрэзак аўтадарогі працягласцю каля 2,700 км.
У адкрыцці дарогі прынялі ўдзел генеральны дырэктар КПРБУП «Гомельаблдарбуд» Ігар Іванавіч Краўчанка, старшыня Веткаўскага райвыканкама Раман Юр'евіч Сяргун, дырэктар філіяла Веткаўскага ДРБУ-185 Руслан Станіслававіч Шабека,
прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемства і жыхары населеных пунктаў.
Гэта значная падзея для жыхароў Веткаўскага рэгіёну, паколькі раней падчас веснавых паводак зносіны паміж населенымі пунктамі поўнасцю перарываліся, і дабрацца да Палянаўкі можна было толькі на лодцы.